Разам!

“Разам!” – гэта беларуская настолка, створаная для таго, каб у кампаніі сяброў можна было весела бавіць час па-беларуску.

Наличие: Под заказ (в течение 6-10дн.)

34.90 руб.

 

  • Узрост гульцоў: ад 16 год
  • Колькасць удзельнікаў: ад 4 да 20
  • Час гульні: ад 30

“Разам!” – гэта беларуская настолка, створаная для таго, каб у кампаніі сяброў можна было весела бавіць час па-беларуску.

Гульня пабудавана на камунікацыі паміж людзьмі і папулярным сярод моладзі загадванні і адгадванні словаў.

У настолцы “Разам!” сабрана больш за 1 900 беларускіх словаў і назваў, а таксама больш за 200 выбітных асоб нашай зямлі.

Акрамя таго, “Разам!” – гэта добры інструмент для павышэння ўзроўня валодання беларускай мовай. У працэсе гульні, па-першае, пашыраецца слоўнікавы запас (бо ў гульню адбіраліся не толькі распаўсюджаныя словы накшталт “дэнамінацыя, жыхар, хакей, Вільня, новабудоўля і інш.”), але і безэквівалентная беларуская лексіка – “мацярдушка, вятружнік, філіжанка, поўня, роспач і інш.”), па-другое, дзякуючы “Разам!”, ігракі вучацца падбіраць сінонімы і тлумачыць з’явы і паняцці выключна пры дапамозе сродкаў беларускай мовы.

У “Разам!” могуць гуляць як людзі, якія толькі пачынаюць асвойваць беларускую мову, так і тыя, хто карыстаецца мовай у паўсядзённым жыцці. Для гэтага калоды картак разбіты на складаны і просты ўзроўні: пачаткоўцы могуць гуляць толькі простымі калодамі, а тыя, хто добра ведае беларускую мову, маюць магчымасць карыстацца адразу ўсімі калодамі – і простымі, і складанымі.

У настолку можна гуляць кампаніямі ад 4 чалавек — у госцях, дома, на прыродзе.

Камплект гульні:

  • ігравое поля,
  • фішкі,
  • пясочны гадзіннік,
  • 384 картакі са словамі:
  • Простыя словы - 168 картак (1008 слоў),
  • Складаныя словы - 120 картак (720 слоў),
  • BY-RU - 36 картак (216 слоў),
  • Асобы (простыя і складаныя) - 36 картак (216 асоб),
  • 24 карткі са сцэнамі.

 

 

Отзывов к этому товару еще нет. Будьте первыми!

* Обязательно
для заполнения. Ваш e-mail
на сайте не будет опубликован.
Отлично - 5 4 3 2 1 - Ужасно
Возраст от 14 лет, 18+
Количество игроков до 10
Время игры До 1 часа

Похожие товары

Вверх