Наваградскі замак

Наваградскі замак

Збяры сваімі рукамі. Замак у Наваградку вядомы яшчэ з пачатку XI стагоддзя. Тады ён быў драўляным і на працягу двухсот гадоў неаднаразова адбудоўваўся.

Наличие: В наличии

5.40 руб.

Колькасць удзельнікаў: 1-5
Час: ад 15 хвілін
Узрост удзельнікаў: ад 3 год

Замак у Наваградку вядомы яшчэ з пачатку XI стагоддзя. Тады ён быў драўляным і на працягу двухсот гадоў неаднаразова адбудоўваўся. У другой палове XIII стагоддзя на крутой замкавай гары з'явілася першай каменная вежа. Амаль стагоддзе замак падвяргаўся жорсткім нападам татараў ды крыжакоў, якія так і не здолелі ім авалодаць. Замест пашкоджанай у баях вежы паставілі новую вежу - Шчытоўку. Яна таксама доўгі час заставалася адзінай каменнай пабудовай замка. Аднак частыя пагрозы крыжакоў прымусілі ўзвесці тут яшчэ некалькі мураваных вежаў - Касцёльную, Малую браму і Пасадскую, пазней на склоне гары з'явіліся Калодзежная і Меская, а на самім замчышчы паўстала магутная Дазорная вежа.

Ужо ў XVI стагоддзі замак стаў цалкам мураваным і меў сем вежаў, каменны храм і невялікі палац, які праіснаваў да сярэдзіны XVII стагоддзя. Такім чынам, гэта быў адзін з самых магутных замкаў свайго часу. Аднак замак, які знаходзіўся далёка ад неспокойных межаў Вялікага Княства Літоўскага, паступова страціў сваё стратэгічнае становішча і прыходзіў у заняпад. Падчас войны з маскоўскім войскам у 1654-1667 гадах сцены і вежы замка былі значна пашкоджаны, а яшчэ праз паўстагоддзя шведы канчаткова знішчылі замак.

Падрабязную інфармацыю пра замкі можна знайсці на http://belzamki.by/

Отзывов к этому товару еще нет. Будьте первыми!

* Обязательно
для заполнения. Ваш e-mail
на сайте не будет опубликован.
Отлично - 5 4 3 2 1 - Ужасно
Количество игроков Один, На двоих, до 4
Время игры До 30 мин

С этим товаром часто покупают

Вверх